Вiншуем каманду пераможцаў!
ДЫПЛОМАМ МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
III СТУПЕНІ
па выніках рэспубліканскага конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”, намінацыя “Сучаснасць і традыцыі: беларуская народная творчасць”, быў адзначаны праект навучэнца аб’яднання па інтарэсах “Бісерапляценне” ДУА “Палаца дзяцей і моладзі “Арыён ” г. Мінска”, Ягора Качана.
Тэма праекта — “Выкарыстанне беларускай старажытнай сімволікі ў асобасна-значымых рэчах, зробленых у тэхніцы сучаснага бісерапляцення”. Кіраўнікі праекта: Шамына Таццяна Мікалаеўна, метадыст, Няфёдава Аксана Леанідаўна, педагог дадатковай адукацыі.