Запрашаем у «Акадэмію роднай мовы»

Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй жывуць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей.

Таму з 1 верасня ў Палацы дзяцей і моладзі “Арыён”  пачынае работу аб’яднанне па інтарэсах “Акадэмія роднай мовы”, кіраўніком якога з’яўляецца настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі Цыбуля Ала Аляксандраўна.

Праграма аб’яднання прадугледжваецца паўтарэнне і сістэматызацыя ведаў па асноўных правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Будзе звяртаецца ўвага на найбольш складаныя выпадкі і асаблівасці беларускага правапісу, — расказвает Ала Аляксандраўна. — Работа на занятках будзе накіравана на поўнае засваенне матэрыялу. Вучні не толькі пазнаёмяцца з экзаменацыйнымі  тэкстамі, але і навучацца прымяняць правілы пры напісанні дыктовак, аналізаваць тэксты і каменціраваць напісанне складаных сказаў. На занятках будуць выкарыстоўвацца інтэрактыўныя формы работы.

 

 

Заняткі ў аб’яднанні па інтарэсах “Акадэмія роднай мовы” бясплатныя.

Наш адрас: вул. А. Бачылы, 1, каб. №101.

Графік работы аб’яднання: панядзелак: 17.30-20.30; чацвер: 18.00-21.00.