Як прайшла тэматычная праграма «Ад прадзедаў спакон вякоў…»

03.11.2020

2 лістапада ў аб’яднаннi па iнтарэсах «Акадэмiя роднай мовы» прайшла тэматычная праграма «Ад прадзедаў спакон вякоў…». Вучні даведаліся з якой сівой даўніны цягнуцца карані свята Дзяды, як фарміраваліся рытуалы асаблівай пашаны продкаў.

  

Вучням было прапанавана прыняць удзел у анлайн-віктарыне «Славутыя імёны Бацькаўшчыны». Былі ўзгаданы славутыя прашчуры Беларусі: Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Кірыла Тураўскі, Мікола Гусоўскі, Кастусь Каліноўскі, Тадэвуш Касцюшка, Якуб Колас. Вучні ўзгадалі, што Максім Багдановіч лічыў сімвалам нашай Беларусі кветку валошку, а Уладзімір Караткевіч назваў нашу краіну «Зямлёй пад белымі крыламі» за тое, што на Беларусі шмат буслоў.