Рыхтуемся да конкурсу на семінары “Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці”

20.11.2019
15 і 16 лістапада прадстаўніцтва зарэгістраванага грамадства “Deutscher Volkshochschul—Verbande.V” (ФРГ) ў Рэспубліцы Беларусь (Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў) праводзіла семінар для куратараў Мінска і Мінскай вобласці ў рамках II гістарычнага конкурсу для моладзі “Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці”. Метадысту Палаца дзяцей и моладзі “Арыён” г. Мінска Але Цыбулі пашчасціла прымаць удзел у рабоце гэтага метадычнага мерапрыемства.

Першы дзень работы семінара прынёс удзельнікам цікавыя сустрэчы. Куратары пазнаёміліся з арганізатарамі (DVV International і МГА “Гісторыка”) конкурсу, адбылася прэзентацыя праекта “Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне 2.0” і ІІ-га гістарычнага конкурсу для моладзі.

  

Ірына Кашталян, кіраўнік Гістарычнай майстэрні, спыцыяліст ў гісторыі паўсядзеннасці, ініцыятар стварэння архіва вуснай гісторыі, распавяла аб такім метадзе даследавання як вусная гісторыя, ёю былі дадзены метадычныя парады работы з інтэрв’юерамі. А  Сяргей Лескець — краязнаўца, вандроўнік, фатограф, пазнаёміў прысутных з  алгарытмам работы з фотаздымкамі.

На другі дзень было запланавана самае цікавае — практычныя заняткі: аналіз фотаздымкаў, практыкум ітнтэрв’ю, падрыхтоўка і напісанне эсэ, творчае прадстаўленне конкурсных работ.  Вялікую ўвагу куратараў прыцягнула да сябе выступленне Уладзіміра Пучынскага — намесніка галоўнага рэдактара “Краязнаўчай газеты”, члена журы конкурсу, які пазнаёміў прысутных з крытэрыямі ацэнкі конкурсных работ.

Семінар праходзіў у добразычлівай, рабочай абстаноўцы. Напрыканцы работы куратарам былі ўручаны сертыфікаты.

Метадыст вучэбна-метадычнага кабінета  Ала ЦЫБУЛЯ