Як прайшла літаратурная гасцёўня "Белы ветразь"

26.01.2021

У межах праграмы аб’яднання па інтарэсах "Акадэмія роднай мовы" сталічнага палаца дзяцей і моладзі "Арыён" адбылося чарговае  паседжанне лтаратурнай гасцёўні "Белы ветразь".

Вучні аб’яднання прадэманстравалі распрацаваныя раздзелы літаратурнага часопіса "У кожным радочку гучыць жывое слова маёй Беларусі". Часопіс будзе складацца з шасці раздзелаў, кожнаму з якіх наканавана раскрыць прыгажосць беларускага слова ў пэўным напрамку. Вучні прадэманстравалі аформленыя тры раздзелы часопіса: "Бацькаўшчына", "Родная мова" і "Людзі зямлі беларускай".  

Прыгожыя выявы прыроды Беларусі імпануюць творам Наталлі Арсеневай "Малітва за Беларусь", Уладзіміра Дубоўкі "О, Беларусь, мая шыпшына", Эдзі Агняцвет "Зямля з блакітнымі вачамі", Пімена Панчанкі "Родная мова", Лёлі Багдановіч "Адзіная, як маці" і інш.

Да нешматлікіх партрэтаў беларускіх і рускіх мастакоў, якія прысвяцілі свае творы  славутым людзям Беларусі, вучні змаглі падабраць вершы на беларускай мове: "Балада Ефрасінні Полацкай" Віктра Шніпа, "Веі замружу, і ўбачыцца вечар…" Навума Гальпяровіча, "Песня хвалебная" Кірылы Тураўскага, "Мара Скарыны" Ніла Гілевіча і інш. 

Паседжанне   праходзіла ў творчай абстаноўцы. Вучні чыталі вершы, дэманстравалі слайды і з захапленнем расказвалі аб сваіх уражаннях ад прачытанага.

    

Педагог Ала Цыбуля