Завадскі раён. Урокі бяспекі

17.07.2024

У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню» работнікі Завадскога раённага аддзела па НС разам з курсантамі Універсітэта грамадзянскай абароны МНС РБ правялі для навучэнцаў, якія знаходзяцца ў лагерах, урокі бяспекі. Бо правілы бяспекі важна нагадваць у любы перыяд.

Гутарку пачалі з таго, што паўтарылі нумары ўсіх экстраных службаў і якія задачы выконвае кожная з іх. Потым інспектар з курсантамі пагаварылі з навучэнцамі аб правілах паводзін на вадзе. Далей абмяркоўвалі правільныя дзеянні ў той ці іншай надзвычайнай сітуацыі. Таксама не забыліся і пра мультфільм "Чароўная кніга". Ратавальнікі апісвалі персанажаў з мультфільма, а хлопцы дружна іх угадвалі.

Гэты фармат мерапрыемства дапамагае дзецям лепш засвойваць інфармацыю, бо яны прымаюць актыўны ўдзел у развагах. Урокі бяспекі - выдатная магчымасць яшчэ раз нагадаць рабятам аб самых асноўных правілах пажарнай бяспекі.

Фотогалерея: